Знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі пашыраны да 100 Гбіт/c
- 14.03.2011, 16:55
«Белтэлекам» пашырыў знешні інтэрнэт-шлюз краіны да 100 Гбіт/c.
Работы па пашырэнні шлюза прайшлі сумесна з расейскім аператарам сувязі «ВымпелКам». На дадзены момант у расейскім напрамку арганізавана 80 Гбіт/с і 20 Гбіт/c ў напрамку Захаду, паведамляе прэс-служба РУП «Белтэлекам».
Папярэдняе пашырэнне адбылося 14 лютага 2011 г., калі ёмістасць знешняга канала была пашыраная на 10 Гбіт/c ў заходнім кірунку.
Нагадаем, «Белтэлекам» манапольна кантралюе знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі.