Машына старшыні БТ патрапіла ў аварыю
- 8.02.2011, 20:15
Увечары 8 лютага каля 17.30 у аўтааварыю патрапіў аўтамабіль Мэрсэдэс Е-500, які належыць Белтэлерадыёкампаніі.
Аварыя адбылася ў Менску ў раёне вуліцы Маякоўскага. На гэтым аўтамабілі (дзяржнумар 1071МИ) звычайна ездзяць прадстаўнікі кіраўніцтва, у тым ліку старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Ці быў ён сам у машыне ў момант сутыкнення, пакуль невядома, паведамляюць «Белорусские новости».
ППа папярэдніх дадзеных, ніхто сур'ёзна не пацярпеў. Верагодна, аварыя адбылася па віне кіроўцы іншага аўтамабіля, «які заехаў» у Мэрсэдэс ззаду.