BE RU EN

У Конга загінуў беларускі пілот

  • 16.11.2011, 20:51

Ахвярай крушэння верталёта ў Конга стаў грамадзянін Беларусі, перадае ў сераду агенцтва Асашыэйтэд Прэс са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Ваенны верталёт тыпу Мі-8 разбіўся напярэдадні пры пасадцы ў мястэчку Бандода, у 800 кіламетрах на поўнач ад сталіцы краіны - Бразавіля. Мясцовыя СМІ паведамілі, што ў выніку падзення верталёта загінуў пілот з Расеі, тры чалавекі экіпажа атрымалі лёгкія раненні, паведамляе РІА «Новости».

Аднак, як паведамілі ў сераду прадстаўнікі ваеннага камандавання Конга, пілотам быў беларус па імені Аляксандр Косыраў (Alexandre Kossiarev).

Верагоднай прычынай падзення верталёта, які, як паведамлялася раней, павінен быў забраць аўстралійскіх геолагаў з кампаніі Congo Mining, сталі неспрыяльныя ўмовы надвор’я.

Апошнія навіны