Позвы дастаўляюць нават у хуткую дапамогу
- 7.10.2011, 17:31
7 кастрычніка а 7-й раніцы супрацоўнікі жодзінскай міліцыі з'явіліся на гарадскую станцыю хуткай дапамогі. Уласна, дапамога ім не патрабавалася і на здароўе яны не скардзіліся.
Такім чынам ў мясцовым ГАУС вырашылі ўручыць позву аб выкліку ў пракуратуру кіраўніку грамадскага аб'яднання «Саюз Чарнобыль - Беларусь» Аляксандру Ваўчаніну. Такім жа чынам на працоўным месцы ўручылі позву іншаму жодзінскага актывісту АГП - Юрыю Сілкіну.
Яўка ў пракуратуру была прызначаная на 9 раніцы. Да пракурора прыйшлося ісці разам з госцем - сёння Ваўчанін сустракаўся з кіраўніком гомельскага аддзялення «Саюза Чарнобыль - Беларусь» Валерыем Зайцавым, якому ён, па даручэнні прэзідэнта Саюза «Чарнобыль» Расеі Вячаслава Грышына, уручыў узнагароды для ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС з Гомельскай вобласці.
У пракуратуры Аляксандра Валчаніна папярэдзілі аб няўдзеле ў Народным сходзе. Праўда, папярэджанне было лішнім: заўтра ў яго працоўны дзень - дзяжурства ў «хуткай дапамозе», паведамляе сайт ucpb.org.