BE RU EN

Рэжым пазбаўляе сябе еўрапейскай перспектывы

  • 7.10.2011, 12:36

7 кастрычніка, пракуратура Менска вынесла Дзянісу Кобрусеву, прадстаўніку «Еўрапейскай перспектывы», афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Папярэджанне вынесенае ў сувязі з правядзеннем Народнага сходу 8-га кастрычніка, які пракуратура лічыць несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.

«Учора мне патэлефанаваў Дземідовіч Вячаслаў Уладзіміравіч, начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства, з выклікам прыйсці ў гарадскую пракуратуру Менска. А сёння там мне ўручылі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах за подпісам намесніка пракурора г. Менска К. А. Кежун. Я лічу, што такія паводзіны пракуратуры неабгрунтаваныя, і, вядома, абскарджу папярэджанне. Мабыць, улады занепакоеныя Народным сходам, і цяпер выкарыстоўваюць механізмы запалохвання. Але хто хоча прыйсці на Народны сход прыйдуць, нягледзячы на розныя перашкоды», - распавёў Дзяніс Кобрусеў.

Апошнія навіны