BE RU EN

Актывістаў БХД выклікаюць у пракуратуру

  • 7.10.2011, 12:12

Напярэдадні правядзення 8 кастрычніка ў шэрагу гарадоў Беларусі Народнага сходу Дзяніса Садоўскага і Аляксея Змушко выклікаюць у пракуратуру.

Так, увечары 6 кастрычніка ўчастковы прыходзіў дадому да адказнага сакратара аргкамітэта БХД Дзяніса Садоўскага. Ён спрабаваў даведацца ад бацькоў палітыка пра месцазнаходжанне іхняга сына. Не дамогшыся гэтага, ён паведаміў, што павінен перадаць Дзянісу Садоўскаму позву ў пракуратуру, але не будзе рабіць гэтага, паколькі яго няма.

Так і не уручыўшы позву і не паведаміўшы, якую пракуратуру і калі Дзянісу Садоўскаму, трэба прыйсці, ён сышоў. «Хутчэй за ўсё, мяне хацелі папярэдзіць аб няўдзеле ў акцыі 8 кастрычніка», - адзначыў адказны сакратар БХД.

Апошнія навіны