BE RU EN

Віктар Івашкевіч: Людзям, якія прыйдуць на Народны сход, нічога не пагражае

  • 7.10.2011, 11:24

Кіраўнікі аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу сустрэліся з мэрам Менска.

Віктар Івашкевіч і Генадзь Фядыніч былі выкліканыя сёння ў Менскі гарвыканкам. З апазіцыянерамі сустрэўся старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька і ягоныя намеснікі.

Як паведаміў Віктар Івашкевіч сайту charter97.org, сустрэча доўжылася літаральна дзве хвіліны і здымалася камерамі Беларускага тэлебачання.

«Чыноўнікі па паперцы зачыталі афіцыйную пазіцыю, што не прызнаюць Народны сход сходам грамадзянаў, а лічаць масавым мерапрыемствам. На маё пытанне, ці будзе разгон, адзін міліцэйскі начальнік адказаў, што «ніякага разгону не будзе, але вы з Фядынічам папярэджаныя аб адказнасці».

Мы як арганізатары не адмаўляемся ад правядзення Народнага сходу. Гатовыя да любой адказнасці. І вельмі рады, што людзям, якія прыйдуць на Сход, нічога не пагражае», - заявіў палітык.

Апошнія навіны