BE RU EN

Івашкевіча і Фядыніча выклікалі ў Генпракуратуру

  • 6.10.2011, 10:50

Сустаршыняў аргкамітэта па скліканні Народнага сходу Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча выклікалі ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь на 11 гадзін 6 кастрычніка.

Прычына выкліку пакуль невядомая.

Напярэдадні Віктар Івашкевіч і Генадзь Фядыніч напісалі ліст Генеральнаму пракурору, у якім выказалі занепакоенасць арыштамі і затрыманнямі актывістаў, якія распаўсюджваюць інфармацыйныя матэрыялы аб Народным сходзе, запланаваным у розных гарадах Беларусі на 8 кастрычніка.

Апошнія навіны