BE RU EN

Пагаварыў з Туркменбашы

  • 24.10.2011, 17:24

Аляксандр Лукашэнка патэлефанаваў сёння кіраўніку Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, дыктатары абмеркавалі рэалізацыю «буйных сумесных праектаў у эканоміцы».

«Кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Гаворка ішла аб рэалізацыі буйных сумесных праектаў у сферы эканомікі, у тым ліку рэалізацыі праекта будаўніцтва «пад ключ» беларускімі спецыялістамі горна-ўзбагачальнага комплексу па выпуску калійных угнаенняў магутнасцю 1,4 млн тон на год на базе Гарлыкскага радовішча калійных соляў», - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, працягнулі там, былі абмеркаваныя пытанні паставак беларускай грузавой і сельскагаспадарчай тэхнікі ў Туркменістан, падрыхтоўкі туркменскіх спецыялістаў у беларускіх ВНУ.

«Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў Г. Бердымухамедава за ўвагу, якую ён асабіста надае пытанням прыцягнення беларускага боку да рэалізацыі маштабных інвестыцыйных праектаў у Туркменістане», - дадалі ў прэс-службе.

Па яе інфармацыі, дыктатары таксама абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Апошнія навіны