BE RU EN

Бел-чырвона-белыя сцягі ў Вілейцы (Фота)

  • 8.09.2010, 12:03

Актывісты «Моладзі БНФ» правялі ў Вілейцы акцыю да Дня беларускай вайсковай славы.

Моладзевыя актывісты вывесілі некалькі бел-чырвона-белых сцягоў, паведамляе «Радыё Свабода».

8 верасня 1514 года войска Вялікага княства Літоўскага перамагло войска Маскоўскага княства. Бітва адбылася на беразе рэчкі Крапівенка каля вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

8 верасня адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы.

8 верасня 1992 года на Плошчы Незалежнасці ў Менску афіцэры правялі вайсковую прысягу на вернасць Беларусі.

Апошнія навіны