BE RU EN

Начальнік паліцыі Вільні не верыць у вінаватасць Банкаўскаса

  • 18.08.2010, 16:18

Начальнік паліцыі Віленскай акругі Кястуціс Ланчынскас пра здарэнне даведаўся ад літоўскіх журналістаў.

Ён таксама адмаўляецца верыць, што кіраўнік Коннай паліцыі Вільні Лаймонас Банкаўскас перавозіў наркотыкі. «Банкаўскас вельмі добры паліцэйскі супрацоўнік. Не веру, што ён мог перавозіць наркотыкі», - сказаў Кястуціс Ланчынскас.

У інтэрв'ю журналістам тэлеканалу «Lietuvos rytas» амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас заявіў, што размаўляў з роднымі затрыманага афіцэра, перадае «Еўрарадыё».

«Ён абвінавачваецца ў парушэнні шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку 228-га за кантрабанду наркотыкаў... Мы будзем аказваць усебаковую консульскую дапамогу, тое, што ў нашай кампетэнцыі. Мы размаўлялі з яго блізкімі. Тут таксама ёсць пэўныя нюансы. Яго родныя, з якімі мы размаўлялі, адмаўляюць, што гэта праўда. Кажуць, што калі і былі знойдзеныя наркотыкі, то іх падкінулі», - сказаў дыпламат.

Апошнія навіны