BE RU EN

Бел-чырвона-белыя сцягі на вуліцах Берасця (Фота, відэа)

  • 28.07.2010, 15:05

У Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня на цэнтральным праспекце Брэста, які носіць імя Машэрава, з'явіліся каля трыццаці бел-чырвона-белых сьцягоў.

Нацыянальныя сцягі можна было пабачыць на працягу трох аўтобусных прыпынкаў у самым цэнтры горада, паведамляе БелаПАН.

Адзначым, што 28 ліпеня Брэст адзначыць Дзень горада, таму камунальнымі службамі былі вывешаныя чырвона-зялёныя дзяржаўныя сцягі, якія ўдзельнікі акцыі змянілі на бел-чырвона-белыя.

Акцыя праходзіла прыкладна ў 18.00, у гэты час у Брэсце ішоў праліўны дождж, вуліцы амаль апусьцелі. Гэтым і скарысталіся невядомыя, вывесіўшы нацыянальную сімволіку.

Апошнія навіны