BE RU EN

Страшнае ДТЗ у Менску: ад удару ў аўтамабіля сарвала дах

  • 23.07.2010, 13:00

Кіроўца легкавога аўтамабіля Renault, які рухаўся прыблізна ў 10.00 23 ліпеня 2010 года па 2-й паласе вуліцы Прытыцкага, вырашыў перабудавацца ў 1-ю паласу.

Перабудоўваючыся, кіроўца, паводле папярэдняй інфармацыі, парушыў правілы манеўравання, у выніку чаго аўтамабіль зачапіў прычэп трактара, які рабіў дарожныя працы на ўчастку вуліцы Прытыцкага ад вуліцы Берута да вуліцы Альшэўскага, паведамілі карэспандэнту партала interfax.by у ДАІ Фрунзенскага раёна Менска.

Ад удару пра прычэп у Renault літаральна сарвала дах. Кіроўца загінуў.

Вядзецца следства.

Апошнія навіны