Байкова застанецца за кратамі яшчэ на 2 месяцы
- 24.06.2010, 17:42
Генпракурор Беларусі 24 чэрвеня падоўжыў тэрмін утрымання пад вартай следчага па найважнейшых справах Генпракуратуры.
Святлана Байкова застаецца пад вартай яшчэ на 2 месяцы, паведамілі БелаПАН у Генпракуратуры.
Старшынём КДБ Вадзімам Зайцавым 24 лютага ў дачыненні Байковай былі ўзбуджаныя крымінальныя справы па прыкметах складаў злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 399, 426 Крымінальнага кодэкса, і ім жа да следчага была ўжытая мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Байкову падазраюць у злоўжыванні службовым становішчам падчас вядзення справаў высокапастаўленых чыноўнікаў.
Скончыць папярэдняе следства па крымінальнай справе ў дачыненні да Байковай мяркуецца да 24 жніўня.