BE RU EN

Следчы Байкова спыняе галадоўку

  • 16.06.2010, 9:45

З 16 чэрвеня старэйшы следчы па асабліва важных справах генеральнай пракуратуры Святлана Байкова спыняе галадоўку ў следчым ізалятары КДБ, якую вяла з 31 траўня.

Пра гэта паведаміў «Беларускаму партызану» адвакат Міхаіл Воўчак.

«Амаль палову дня я ўгаворваў яе спыніць галадоўку, і нарэшце мае аргументы падзейнічалі. Яна напісала заяву на імя кіраўніка СІЗА, што спыняе галадоўку. Сказала, што спадзяецца на рэакцыю кіраўніка дзяржавы на ліст да яго, які днямі накіравала», - адзначыў Міхаіл Воўчак.

Следчы па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Святлана Байкова затрыманая следчымі КДБ у лютым, тэрмін яе арышту падоўжылі ў траўні - да 24 чэрвеня. Байкову падазраюць у злоўжыванні службовым становішчам падчас вядзення справаў высокапастаўленых чыноўнікаў.

Апошнія навіны