BE RU EN

У Барысаве «замінавалі» Дом культуры

  • 5.04.2010, 12:29

Супрацоўнікі органаў унутраных справаў эвакуявалі з размешчаных у будынку начнога клуба і кавярні каля 500 наведнікаў.

У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Менскага аблвыканкама паведамілі, што ў Барысаве ўначы чацвёртага красавіка ў міліцыю патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што будынак гарадскога Дома культуры замініравалі. На пазначанае месца неадкладна прыбылі сапёры і супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Супрацоўнікі органаў унутраных справаў эвакуявалі з размешчаных у будынку начнога клуба і кавярнік каля 500 наведнікаў, паведамляе БелаПАН.

Па словах сапёраў, падчас агляду памяшканняў ніякіх выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было. На гэты момант праходзіць пошук фальшывага мінёра.

Апошнія навіны