У Беларусі пацяплее да 18 градусаў
- 26.04.2010, 13:21
Па прагнозе Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.
Зраніцы па Берасцейскай, Гарадзенскай абласцях, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 2, плюс 5°С, у заходніх раёнах да плюс 8°С, удзень плюс 10—16°С, на ўсходзе да плюс 18°С, паведамляе БелаПАН.
У Менску 27 красавіка пераменная воблачнасць. Уначы без ападкаў, у другой палове дня дождж. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, удзёнь парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 2—4°С, удзень плюс 14—16°С.