Амбасада: Беларусы ўсё ж не пацярпелі ад выбухаў у Маскве
- 30.03.2010, 16:02
Інфармацыя пра тое, што ў тэрактах у маскоўскім метро пацярпела грамадзянка Беларусі, не пацвердзілася.
Пра гэта БелТА паведаміў прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Расеі Віталь Сліўка.
Першапачаткова супрацоўнікі МНС зафіксавалі, што 30-гадовая Вольга Рудэнка з'яўляецца грамадзянкай Беларусі. Пазней высветлілася, што яна расейка.
Раніцай 29 сакавіка на станцыях маскоўскага метро «Лубянка» і «Парк Культуры» прагрымелі два выбухі з інтэрвалам у паўгадзіны. У выніку загінулі 39 чалавек, 12 целаў застаюцца яшчэ неапазнанымі. Апазнанне загінуўшых плануецца завяршыць на працягу сённяшняга дня. У маскоўскія бальніцы шпіталізаваны 71 пацярпелы.
У Маскве сёння аб'яўлены дзень жалобы.