На выхадныя ў Беларусі пацяплее да +19
- 25.03.2010, 14:33
У бліжэйшыя дні сіноптыкі абяцаюць беларусам цёплае надвор'е, праўда месцамі з кароткачасовымі дажджамі.
26 сакавіка па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў. Раніцай і днём месцамі невялікія дажджы. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Уначы плюс 1-6°С, па ўсходзе 0, мінус 2°С, днём плюс 6-12°С, па паўднёвым захадзе да плюс 17°С, паведамляе БелаПАН.
У Менску: воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. Днём магчымы невялікі дождж. Раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 1-3°С, днём плюс 9-11°С.
27-28 сакавіка па рэспубліцы чакаецца воблачна з праясненнямі. 27-га ноччу месцамі, днём па заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 1°С па паўднёвым усходзе да плюс 9°С па захадзе, днём плюс 9-16°С, па паўднёвым захадзе да плюс 19°С.
28 сакавіка ноччу на большай частцы, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 2-7°С, днём плюс 6-13°С.
У Менску 27-га воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ноччу плюс 4-6°С, днём плюс 13-15°С.