BE RU EN

У Гомельскай вобласці абрабавалі машыну «Белпошты»

  • 22.03.2010, 15:12

Невядомыя абрабавалі грузавы аўтамабіль, які перавозіў пошту з Менска ў Гомель.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 19 сакавіка па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

У міліцыю 24 лютага звярнулася кіраўніцтва РУП «Белпошта» з паведамленнем аб выкраданні пасылак і газет. Падчас руху аўтамабіля з Менска ў Гомель невядомыя, сарваўшы замок з контрамаркай, з паштовага адсека «МАЗа» выкралі 18 унутраных пасылак прыватных і юрыдычных асоб - тры ўваходзячыя міжнародныя, чатыры службовыя, 13 унутраных дробных пакетаў, тры газетныя пачакі.

Адсутнасць карэспандэнцыі заўважылі 16 лютага ў 23.10 пры загрузцы аўтамабіля ў Гомелі. Прычыненая шкода ацэнена больш чым на 6 млн. рублёў.

Апошнія навіны