Грузавік «МАЗ» сутыкнуўся з пасажырскім цягніком (Фота)
- 24.11.2010, 11:17
Сутыкненне цягніка Берасце-Масква з грузавым аўтамабілем «МАЗ» адбылося на перагоне ў Віцебскай вобласці.
Пра гэта «Інтэрфакс-Захад» паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных справаў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка.
«На 616 кіламетры перагона Бобр-Слаўнае грузавы аўтамабіль «МАЗ» з прычэпам выехаў на забараняльны сігнал светлафора на неахоўным чыгуначным пераездзе і сутыкнуўся з пасажырскім цягніком Берасце-Масква», - паведаміў Марчанка.
«У выніку сутыкнення ніхто з людзей не пацярпеў. Прычэп аўтамабіля атрымаў механічныя пашкоджанні, у лакаматыве адарваны тармазны кранштэйн, адарваная вечка буксы, пагнуты мяцельнік, скручаная падножка», - паведаміў суразмоўца агенцтва.
Ён таксама адзначыў, што «затрымка ў руху цягніка склала 1 гадзіну 8 хвілінаў. Паводле папярэдніх дадзеных аварыя адбылася з прычыне збою ў тармазной сістэме аўтамабіля».