BE RU EN

Беспрацоўны «замініраваў» Брэсцкую крэпасць

  • 4.10.2010, 11:27

Сёння ноччу невядомы патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» закладзеная выбуховая прылада.

У выніку абследавання сапёрамі тэрыторыі комплексу ніякіх выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена, паведамляе БелаПАН.

Устаноўлена, што ілжывае паведамленне зрабіў 26-гадовы непрацуючы жыхар Берасця, з якім цяпер праводзіцца разбіральніцтва. Яго дзеянні падпадаюць пад артыкул 340 Крымінальнага кодэкса (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы).

Апошнія навіны