BE RU EN

П'яны мянчук «замініраваў» менскі заапарк

  • 13.10.2010, 11:40

Толькі ў кастрычніку гэтага года было затрымана некалькі чалавек, якія «мініравалі» будынкі, транспарт і самалёты.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі менчука, які паведаміў, што ў Менскім заапарку закладзеная выбуховая прылада, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

«У дачыненні да менчука, які зрабіў беспадстаўнае паведамленні аб мініраванні Менскага заапарка, узбуджаная крымінальная справа», - паведамілі ў праваахоўных органах.

Паводле іх словаў, п'яны мянчук 1978 года нараджэння патэлефанаваў па нумары 102 і паведаміў, што ў Менскім заапарку закладзеная выбуховая прылада, сапёры, якія прыехалі на месца здарэння, выбуховай прылады не выявілі.

Як адзначылі ў праваахоўных органах, у апошнія тыдні павялічылася колькасць беспадстаўных паведамленняў аб мініраванні аб'ектаў. Толькі ў кастрычніку гэтага года ў Беларусі было затрымана некалькі чалавек, якія «мініравалі» будынкі, транспарт, а таксама самалёты. Некаторыя з іх змешчаныя на лячэнне ў шпіталь.

«Павелічэнне колькасці беспадстаўных паведамленняў аб мініраванні аб'ектаў, як правіла, прыпадае на вясновы і восеньскі перыяды, калі абвастраюцца псіхічныя захворванні», - патлумачылі ў праваахоўных органах.

Апошнія навіны