BE RU EN

Некаторыя вуліцы Менска зноў затапіла (Фота)

  • 6.08.2009, 17:25

Пасля параўнальна не моцнага дажджу, які прайшоў у Менску, паведамляецца пра падтапленні на вуліцах Сурганава, Скрыпнікава і Алешава.

Фатаграфіі з падтапленняў чытачы выклалі на форуме сайта Onliner.by.

Нагадаем, што падчас ліўняў у Менску, перш за ўсё, затапляе вуліцы Няміга, Маскоўская, Прытыцкага, плошча Перамогі, праспект Пушкіна і Партызанскі праспект, раён Камароўскага рынка. Звязана гэта з састарэлай ліўневай сістэмай, якая будавалася ў сталіцы Беларусі яшчэ 60-х гадах мінулага стагоддзя. Апошні лівень, які прайшоў у Менску 24 ліпеня, затапіў дзесяткі вуліцаў, сотні дамоў і аўтамабіляў.

Апошнія навіны