BE RU EN

«Белдзяржстрах»: Аўтамабілістаў падманулі, сказаўшы, што пасля патопу ўсе атрымаюць страхоўкі

  • 5.08.2009, 16:53

Больш за 160 чалавек звярнуліся ў «Белдзяржстрах» па страхоўкі пасля патопу ў Менску. Калі ўлічыць іншыя кампаніі, дык такіх зваротаў некалькі сотняў.

Пацярпелыя, пераважная большасць з якіх мае абавязковы страхавы поліс, нічога не атрымаюць. Прычыны «Еўрарадыё» патлумачыла страхавы агент з «Белдзяржстраха».

«Я сама асабіста глядзела перадачу па тэлебачанні. Сказалі, што ўсе пацярпелыя, калі звернуцца да страхавальнікаў, атрымаюць выплаты. І вы ведаеце, лінула такая плынь кліентаў, усе пачалі тэлефанаваць, прыязджаць. Але ў перадачы недаказалі самага галоўнага. Выплаты атрымаюць тыя, у каго аўтамабіль застрахаваны па аўтаКАСКА, а не ўсе-усе пацярпелыя, разумееце», -- заяўляе супрацоўніца «Белдзяржстраха».

Нагадаем, што ў выніку моцных ліўняў у канцы ліпеня ў Менску былі затопленыя шмат якія крамы, а таксама аўтамабілі.

Апошнія навіны