BE RU EN

У Слуцку вандалы апаганілі мемарыял ахвярам Халакоста

  • 31.07.2009, 16:34

Помнік вязням фашызму, размешчаны зусім побач са Слуцкім райвыканкамам, быў апаганены ў ноч з 25 на 26 ліпеня.

Як паведамляецца на сайце Саюза беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і супольнасцяў, вандалы апаганілі мемарыял, усталяваны ў Слуцку ў памяць пра вязняў гета, расстраляных і спаленых фашыстамі 8 лютага 1943 года.

Помнік знаходзіцца ў цэнтры горада побач з будынкам райвыканкама і ў 20 метрах ад таго месца, дзе ў гады Другой сусветнай вайны размяшчаўся цэнтральны ўваход у Слуцкае гета.

На помніку была намаляваная свастыка і іншыя графіці антысеміцкага зместу. Пра гэта распавёў лідэр габрэйскай супольнасці Слуцку былы вязень Слуцкага гета Фрыдрых Фалевіч.

Па ўказанні мясцовых уладаў служба слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі прывяла гранітныя пліты ў парадак - помнік здабыў свой ранейшы выгляд.

Апошнія навіны