BE RU EN

У Барысаве п'яны кіроўца пратараніў дзве машыны і збіў трох пенсіянерак

  • 29.07.2009, 13:11

Спачатку на высокай хуткасці «Форд» урэзаўся ў спадарожны «Рэно». Ад удару аўтамабіль кінула на левую ўзбочыну, дзе ён сутыкнуўся з яшчэ адным «Фордам».

Затым аўтамабіль выскачыў на тратуар і наехаў на траіх пенсіянераў. Пацярпелым запатрабавалася дапамога ўрачоў - з пераломамі і траўмамі галавы іх развезлі па шпіталях, паведамляе «Рэспубліка».

«29-гадовы хлопец быў настолькі неадэкватны, што нават не спрабаваў тармазіць, - кажа старэйшы інспектар УДАІ МУС Яўген Лапец. - Толькі ў студзені гэтага года ён атрымаў кіроўчыя правы. Зноў сесці за руль ён зможа вельмі няхутка».

Апошнія навіны