BE RU EN

Пётр Ялфімаў атрымаў медаль ад памежнікаў

  • 24.06.2009, 12:31

Пасля нядаўняй няўдачы на «Еўрабачанні» Ялфімаў быў нарэшце заслужана ўзнагароджаны юбілейным медалем «90 гадоў памежным войскам».

Нягледзячы на тое, што сам Пётр Ялфімаў у арміі не служыў, гэта не перашкодзіла яму атрымаць тытулаваную вайсковую ўзнагароду.

Як паведаміў газеце «Звязда» намеснік камандзіра па ідэалагічнай працы асобнага авіяцыйнага атрада памежных войскаў Мікалай Яльчык, спевака ўзнагародзілі за тое, што ён часта дае бясплатныя канцэрты і з задавальненнем выступае ў глыбінцы.

Уручэнне юбілейнага медаля «90 гадоў памежным войскам» адбылося ў Паставах на фэсце песні памежнай службы, прысвечанай 65-годдзю вызвалення Беларусі.

Апошнія навіны