На Чыжоўскіх могілках вандалы разбурылі 39 помнікаў
- 11.05.2009, 11:56
З 28 красавіка па 9 траўня на Чыжоўскіх могілках пад Менскам невядомыя злачынцы здзейснілі акт вандалізму.
Аб акце вандалізму паведаміў вартаўнік могілак, паведамляе БелаПАН. Па гэтым факце Менскім РУУС узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства). Злачынца шукаецца.
Падобныя выпадкі не ўпершыню ў Менску. Так у 2005 годзе невядомыя разбурылі некалькі надмагільных плітаў на Чыжоўскіх могілках. А ў студзені 2007 года на Лошыцкіх могілках былі паваленыя 23 надмагільныя пліты і зламаныя 5 крыжоў. Не рэдкія выпадкі, калі акты вандалізму ажыццяўляліся напярэдадні Дня перамогі.