BE RU EN

Літоўскі кіроўца аўтацягніка за рулём памёр на трасе Менск-Гародня

  • 6.03.2009, 9:43

Грамадзянін Літвы, які кіраваў аўтацягніком з прычэпам, памёр падчас руху па трасе Менск-Гародня.

Аб гэтым паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» старэйшы інспектар дарожна-паставой службы УДАІ РУУС Менскага раёна Таццяна Залога.

«36-гадовы грамадзянін Літвы памёр за рулём свайго аўтамабіля на трасе Менск-Гародня», распавяла Т.Залога.

Яна ўдакладніла, што «меркавана, калі кіроўцу аўтацягніка з прычэпам стала дрэнна, ён пачаў зніжаць хуткасць. Яшчэ адзін аўтацягнік і легкавы аўтамабіль маркі «Аўдзі», якія ехалі за ім, не паспелі хутка зрэагаваць на дадзены манёўр. Легкавы аўтамабіль апынуўся заціснутым паміж двума аўтацягнікамі.

«Машыны пашкоджання не атрымалі. Але кіроўца аўтацягніка сканаў за рулём. Верагодна, у яго не вытрымала сэрца», - сказала Т.Залога.

Апошнія навіны