BE RU EN

Беларускім прадпрыемствам загадалі купляць цыбулю

  • 17.03.2009, 12:41

З-за эканамічнага крызісу ўлады прымушаюць камерцыйныя арганізацыі купляць цыбулю.

Брагінскі райвыканкам Гомельскай вобласці абавязаў 52 мясцовыя арганізацыі набыць у сельгаспрадпрыемстве «Брагінка» цыбулю і выдаць яе сваім працаўнікам у разліку 10 кілаграмаў на чалавека, паведамляе «Радыё Свабода».

У распараджэнні №50, якое падпісаў першы намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Хмялёнак, сказана, што такая рэалізацыя звязаная «з адсутнасцю рынкаў збыту на цыбулю».

Апошнія навіны