У Менску абакралі абменны пункт «Абсалютбанка»
- 18.12.2009, 16:37
Чарговы напад на пункт абмену валют «Абсалютбанка» здзейснены ў пятніцу ў Менску.
Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у ГУУС Менска.
«Здзейснены разбойны напад на абменны пункт валют «Абсалютбанка» ў Менску, выкрадзена Br55 млн. Ніхто не пацярпеў», - паведамілі ў ГУУС.
Як распавёў старшыня ўпраўлення «Абсалютбанка» Барыс Чарэднік, «на абменны пункт нашага банка здзейснены не разбойны напад, а скрадзеныя грошы з яго».
«Касіра ў момант крадзяжу ў абменным пункце не было - яна выйшла на абед», - удакладніў ён.
Паводле Чарэдніка, крадзеж здзейснены з абменнага пункта, размешчанага ў адным з універсамаў у цэнтры Менска. Выкрадзены ўласныя грошы банка.
Гэта не першае ў гэтым месяцы злачынства, здзейсненае ў дачыненні да абменнага пункта дадзенага банка. 10 снежня была забіта касір абменнага пункта ў сталічным універсаме «Аўтазавадскі», была выкрадзена сума, эквівалентная Br35 млн. Дадзенае злачынства пакуль не раскрыта.