Бойка ў Менску: дэсантнікі супраць АМАПу (Фота, відэа)
- 2.08.2008, 22:59
2 жніўня ў Менску ў Дзень паветрана-дэсантных войскаў адбылася бойка паміж міліцыяй і дэсантнікамі.
Некалькі дзесяткаў дэсантнікаў паспрабавалі прайсці да помніка загінулым ваярам-інтэрнацыяналістам на выспе слёзаў у Траецкім прадмесці. АМАП рассёк калону на дзве часткі: частку заблакавалі ў самім Траецкім прадмесці, а частку каля маста. Акурат там і адбылася сутычка, у выніку якой затрымана каля 10 чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».
Са словаў відавочцаў, на месцы падзеяў прысутнічаў і новы камандзір менскага АМАПу Юры Караев.