BE RU EN

1 жнівеня ў Беларусі адбудзецца сонечнае зацьменне

  • 29.07.2008, 17:04

1 жнівеня беларусы ўбачаць сонечнае зацьменне. Месяц з 11.50 да 12.00 прыкладна на 40% закрые сонца.

Першымі назіраць зацьменне змогуць жыхары Гародні, апошнімі — гамяльчане. Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, надвор'е не перашкодзіць назіраць за нябеснай з'явай.

- Няма сэнсу шукаць тэлескоп, купляць бінокль або падзорную трубу. З іх дапамогай вы ўбачыце той жа дыск, толькі крыху большы, - распавёў «КП в Беларуси» выкладчык астраноміі БГПУ Аляксандр Альбертавіч Шымбаеў. - Не трэба шукаць і нейкае адмысловае месца для назірання. Трэба проста выйсці на вуліцу, узяць закопчанае шкельца (трэба папярэдне закапціць яго пры дапамозе свечкі, пакуль яно не счарнее) і глядзець праз яго на сонца.

Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, надвор'е не перашкодзіць людзям назіраць за дзіўнай нябеснай з'явай. Нават калі ў паўночных раёнах Беларусі і будзе воблачнасць, аблокі будуць кучавыя.

Апошнія навіны