BE RU EN

Зборная Іспаніі стала чэмпіёнам Еўропы па футболе

  • 30.06.2008, 8:01

Зборная Іспаніі пацвердзіла статус фаварыта - другі раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат Еўропы па футболе. У фінале іспанцы абгулялі каманду Нямеччыны з лікам 1:0.

Першая палова першага тайма прайшла ў роўнай пазіцыйнай барацьбе. Абедзве каманды атакавалі прыкладна аднолькава, пры гэтым нямецкія футбалісты ладзілі больш вострых контратакаў. Аднак у сярэдзіне тайма - на 33-й хвіліне – вылучыўся Фернанда Торэс, які абгуляў абаронцу немцаў Філіпа Лама і перакінуў мяч праз Йенса Леманна, калі той выйшаў з брамы.

Пасля забітага мяча каманды пачалі гуляць у больш адкрыты футбол, аднак пад канец першага тайма лік не змяніўся.

У другім тайме нямецкія футбалісты спрабавалі адыграцца праз пільнейшы кантроль мяча, аднак іспанцы значна вастрэй дзейнічалі ў контратаках. Некалькі разоў сваіх футбалістаў выбавіў брамнік германскай зборнай Леман, пераказваюць "Грани.ру".

Зборная Іспаніі дагэтуль выйгравала чэмпіянат Еўропы адзіны раз у 1964 годзе. Тады іспанцы выйгралі ў фінальным матчы ў зборнай СССР. На гэтым чэмпіянаце зборная Іспаніі абгуляла расейскую каманду двойчы - у стартавым матчы з лікам 4:1, у паўфінале - 3:0.

Апошнія навіны