BE RU EN

Нямеччына выйшла ў фінал Еўра-2008 (Відэа)

  • 26.06.2008, 8:33

Футбалісты зборнай Нямеччыны перамаглі туркаў з лікам 3:2 і сталі першымі фіналістамі чэмпіянату Еўропы.

Папярэднія тры матчы (два на групавой стадыі і чвэрцьфінал) турэцкая каманда выйгравала, саступаючы ў ходзе сустрэчы. У паўфінале перавагу не ўтрымалі ўжо падначаленыя Фаціха Церыма.

На 22-й хвіліне лік адкрыў Угур Борал, праз пяць хвілін Бастыян Швайнштайгер аднавіў раўнавагу. На 78-й хвіліне Міраслаў Клозэ вывеў немцаў наперад, на 86-й герой чвэрцьфіналу Турцыя - Харватыя Семіх Шэнцюрк забіў зваротны мяч, а на 90-й хвіліне Філіп Лам "аформіў" зборнай Нямеччыны пуцёўку ў фінал.

http://video.rutube.ru/e80e265359773eba52c9c5135fc7528f

Еўрапейскія тэлегледачы не змаглі пабачыць у жывым эфіры трэці і чацвёрты мячы: з-за перашкодаў на тэрыторыі Швейцарыі спынілася трансляцыя сігналу. У Беларусі таксама ў часе трансляцыі стала знікала выява.

29 чэрвеня ў вырашальным матчы Еўра-2008 Нямеччына сустрэнецца з пераможцам пары Іспанія - Расея. Гэты паўфінал пройдзе 26 чэрвеня.

Апошнія навіны