BE RU EN

Сёньня – 25 гадоў з дня сьмерці Ларысы Геніюш

  • 7.04.2008, 16:33

З 14:00 у саборы Пятра і Паўла ў Менску адбываецца памінальная малітва, а ў 17:30 у сквэры каля Філярмоніі – акцыя памяці.

Паэтка Ларыса Геніюш памерла 7 красавіка 1983 году, так і не прыняўшы савецкага падданства. Пахаваная ў Зэльве.

У 1999 годзе Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвярнуўся ў Пракуратуру Беларусі з хадайніцтвам аб адмене несправядлівага прысуду ў адносінах да Ларысы й Янкі Геніюшаў (“контррэвалюцыйная арганізацыйная дзейнасьць” i “дапамога міжнароднай буржуазіі ў ажыцьцяўленьні варожай дзейнасьці”).

Пракуратура пераадрасавала зварот у Вярхоўны суд, адкуль прыйшла адмова: маўляў, паэтка «абгрунтавана не падлягае рэабілітацыі».

Паўторны зварот грамадзкасьці аб рэабілітацыі паэткі ў 2007 годзе таксама атрымаў адмову. Але прычыны засталіся невядомыя, бо, паводле ліста зь Вярхоўнага суда, «яны могуць быць паведамленыя толькі самой рэпрэсаванай».

Апошнія навіны