BE RU EN

Супрацоўнікі ДАІ абвінавачваюцца ў стварэнні пагрозы для жыцця людзей

  • 12.03.2008, 13:30

У пракуратуру горада Менска 11 сакавіка перададзеная скарга на дзеянні супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы ДАІ, якія стварылі небяспечную сітуацыю для жыцця і здароўя грамадзян. Пра гэта БелаПАН паведаміла адвакатка Вера Страмкоўская.

Гаворка ідзе пра надзвычайнае здарэнне, якое здарылася 2 сакавіка на 8 км аўтадарогі Менск – Мікашэвічы. Каб спыніць парушальніка, якога пераследавала міліцыя, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі стварылі на дарозе загароду з аўтамашын, дзе знаходзіліся грамадзяне, якія нічога не падазравалі. У выніку адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі людзі. "І фізічна, і маральна, і матэрыяльна", – адзначыла В.Страмкоўская.

Па словах адвакаткі, у адной машыне знаходзіліся тры чалавекі, у тым ліку дзіця, у другой – два, у трэцяй – адзін. Скарга пададзеная ад імя пяці грамадзян. Яны патрабуюць паставіць пытанне аб прыцягненні да ўсталяванай законам адказнасці супрацоўнікаў ДАІ і пакрыцці прычыненай шкоды. Пацярпелыя, як адзначыла В.Страмкоўская, звярталіся да медыкаў за дапамогай як фізічнага, так і псіхалагічнага характару.

Апошнія навіны