BE RU EN

Беларускі рэжым у спісах пастаўшчыкоў зброі Судану

  • 15.10.2008, 8:42

Беларусь фігуруе ў спісе краін, якія ажыццяўляюць прамыя пастаўкі зброі ў ваюючы Судан. Спіс краін, парушаючых патрабаванні ААН, складзены праваабарончай арганізацыяй Human Rights First.

Яшчэ ў 2004 годзе Арганізацыя Аб'яднаных Нацый наклала забарону на продаж зброі краіне ў сувязі з вайсковымі дзеяннямі ў Дарфуры.

Сярод астатніх краін-пастаўшчыкоў зброі ў рэгіён фігуруюць Расея, Іран, Кітай, Індыя, Кіпр, Кенія, Саўдаўская Аравія, Сенегал, Славакія, Іспанія і Турцыя.

Беларусь ужо была ў цэнтры скандала, звязанага з пастаўкамі ўзбраенняў у ваюючы рэгіён. Аб гэтым паведамляў прэс-цэнтр Хартыі'97. Па дадзеных газеты Sudan Tribune, урад Судану атрымаў партыю расейскіх знішчальнікаў МіГ-29. Крыніца газеты ў суданскім войску паведаміў, што знішчальнікі былі сакрэтна перапраўленыя ў краіну з Беларусі.

Як адзначала выданне са спасылкай на крыніцу газеты ў суданскім войску, з Беларусі ў Судан былі сакрэтна перапраўленыя 12 знішчальнікаў МіГ-29. Знішчальнікі былі размешчаныя на базе суданскіх ВПС Вадзі-Сейдна каля Хартума.

Беларусь - адзін з пастаўшчыкоў узбраення Судану, пісала выданне. Дамова аб вайсковым супрацоўніцтве, абмене досведам і дасягненнямі ў ваеннай вобласці паміж двума краінамі быў падпісаны ў чэрвені 2006 года. Паводле дакумента, беларускія інструктары навучаюць суданскіх вайскоўцаў, "дзеляцца з імі вайсковым досведам", а навукоўцы абедзвюх краін сумесна распрацоўваюць "праекты ў галіне ваеннай навукі".

Грамадзянская вайна ў Дарфуры, у якой урадавыя сілы і падуладныя ім атрады наймітаў "джанджавідаў" супрацьстаяць шматлікім паўстанцкім групоўкам, якія дамагаюцца большай незалежнасці для мяцежнай правінцыі, працягваецца з лютага 2003 года. За гэты часу ад гвалту, па дадзеных ААН, загінулі не менш за 200 тысяч чалавек, больш за 2,5 мільёны мірных жыхароў сталі бежанцамі.

Усе раўнды мірнага ўрэгулявання, арганізаваныя падчас мінулых гадоў па ініцыятыве ААН і Афрасаюза (АС), скончваліся безвынікова.

Лідэру краіны Амару аль-Башыду было прад'яўлена дзесяць абвінавачванняў, у тым ліку «у злачынстве супраць чалавецкасці» і «генацыдзе».

Кіраўніцтва Беларусі шмат разоў вінавацілі ў пастаўках зброі, у тым ліку і расейскай, у ваюючыя краіны або краіны, якія падтрымліваюць тэрарызм.

Апошнія навіны