Моладзь выйшла на вуліцы: «Не – адмене ільгот» (Фoта)
- 2.11.2007, 15:53
Моладзевыя актывісты правялі ў цэнтры Менска флэшмоб супраць адмены ільготаў. У 13.20 каля дзесятка сябраў грамадскай ініцыятывы "Новы шлях" сталі каля будынку прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук з расцяжкай "Не – адмене ільгот". Яны прастаялі каля 10 хвілінаў, раздаўшы за гэты час каля 300 улётак з загалоўкам "Вярніце нашы законныя ільготы".
Ва ўлётках паведамлялася аб будучай адмене ільготаў ветэранам працы, непаўналетнім вязням фашысцкіх лагераў, дзецям-інвалідам, дзецям да трох гадоў ды шэрагу іншым катэгорыям грамадзянаў. Акрамя таго, ва ўлётках змяшчаўся заклік падтрымаць санкцыянаваны Менгарвыканкамам Сацыяльны марш, які павінен прайсці 4 лістапада ў Менску, паведамляе “Еўрарадыё”.