BE RU EN

Таксі даражэе на 20%!

  • 2.11.2007, 12:07

З 5 лістапада адзін кіламетр праезду ў таксі падаражэе на 20%. Гэтую інфармацыю прэс-цэнтру Хартыі’97 пацвердзілі ў менскіх службах таксі. Такім чынам, калі раней кіламетр у сярэднім каштаваў 1100 беларускіх рублёў, то цяпер яго кошт складзе 1320 беларускіх рублёў.

Акрамя таго, калі раней мінімальны кошт паездкі з разліку кіламетражу быў роўны 5 000 рублям, то цяпер ён складзе прыкладна 6.000 рублёў.

Жыццё даражэе з небывалай хуткасцю…

Апошнія навіны