BE RU EN

Мілінкевіч сустрэўся з кіраўнікамі МІД Чэхіі і Славакіі

  • 9.10.2007, 10:45

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч 8 кастрычніка правёў двухбаковыя перамовы з міністрам замежных спраў Чэхіі Карэлам Швацэнберам і міністрам замежных спраў Славакіі Янам Кубішам. Сустрэчы адбыліся ў рамках Міжнароднай канферэнцыі “Форум 2000” ў Празе.

Аляксандр Мілінкевіч заклікаў дэмакратычныя краіны працягваць і пашыраць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі. Ён выказаўся на карысць маральнай палітыкі ў дачыненні да сённяшніх уладаў Беларусі. Дыялог Еўропы з уладамі, пра які кажуць і самі ўлады, павінен праводзіцца празрыста і з абавязковымі ўмовамі вызвалення палітычных вязняў і спынення рэпрэсіяў.

Палітык таксама сустрэўся з экс-кандыдатам у прэзідэнты Францыі Сегален Руаяль і прадстаўніком венесуэльскай апазіцыі і былым спікерам Лацінаамерыканскага парламенту Гумбертам Сэлі.

Апошнія навіны