У Нямеччыне знойдзеныя дакументы з архіва Радзівілаў
- 4.10.2007, 13:13
У архіве Коблінца (Нямеччына) знойдзеныя 1144 дакументы ХVIII–ХХ стагоддзяў, датычныя роду Радзівілаў, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску дырэктарка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Ала Галубовіч.
Паводле яе слоў, цяпер рыхтуецца ліст кіраўніцтву архіваў Нямеччыны з прапановай аб перадачы гэтых дакументаў у Беларусь. Аднак пакуль няма інфармацыі, на якіх умовах будзе адбывацца перадача дакументаў і што гатовая прапанаваць наўзамен Беларусі – паведамляе Інтэрфакс.