BE RU EN

У Беларусі імкліва растуць цэны

  • 4.10.2007, 12:14

У Беларусі імкліва даражэюць прадукты харчавання, цэны на асноўныя харчовыя тавары ў Менску рашуча набліжаюцца да ўзроўню Масквы. А Масква апошнім часам упэўнена займае першую пазіцыю ў рэйтынгу самых дарагіх гарадоў свету. Такую ацэнку выказаў аналітык ПРАЙМ-ТАСС Аляксандр Муха.

Так, калі ў жніўні спажывецкія цэны за апошнія 12 месяцаў узраслі на 8,2% /што перавышае верхнюю планку гадавога прагнозу інфляцыі/, то асобна цэны на харчовыя тавары павялічыліся адразу на 9,8%.

У ролі «падбухторшчыкаў спакою» выступілі гародніна /+36% за апошнія 12 месяцаў/ і садавіна /+16,8%/. Далей ідуць алей/+15,2 %/, алкагольныя напоі /+12,6%/, малако і малочныя прадукты /+12,1%/, макароны /+11,7%/, хлеб /+10,2%/, каўбасныя вырабы /9,8 %/, мяса і птушка /9,1%/ і інш.

«Пры гэтым цэны на прадукты харчавання ў Менску імкліва «даганяюць» адпаведныя цэны ў Маскве. А гэты горад з'яўляецца самым дарагім у свеце!», – адзначыў эксперт.

Так, калі ў ліпені 2007 г сярэдняя цана на сланечнікавы алей у Менску складала 70,4% ад маскоўскай цаны, то ўжо ў жніўні – 93,6%. Не выключана, што ў верасні–кастрычніку сланечнікавы алей у Менску ўжо каштуе даражэй, чым у Маскве! У сваю чаргу, сярэдняя цана на яйкі ў Менску складае 88,8% ад цаны ў Маскве, на цукар – 83,9%, муку – 81,1%, батон – 78%, хлеб – 73,8% і інш.

«Цікава, што сярэдняя зарплата ў Менску складае ўсяго толькі 45% ад сярэдняй зарплаты ў Маскве. То бок, у нас назіраецца дыспарытэт цэнаў і зарплат», – склаў А.Муха.

Апошнія навіны