У Менску квадратны метр жылля «пераваліў» за 2000 даляраў
- 4.10.2007, 13:40
У Менску ўпершыню сярэдняя цана квадратнага метра пераадолела псіхалагічны ўзровень у 2000 даляраў. У верасні 2007 года паводле дадзеных аналітычнага цэнтра Realt.by цэны на другасным рынку жылля ў горадзе Менску выраслі на 0,85%. За месяц сярэдняя цана прапановы сталічных кватэр павялічылася на 17% да ўзроўню 2007 $/кв.м.
У верасні двухпакаёвыя кватэры падаражэлі на 1,54%, чатырохпакаёвыя – на 1,25% адпаведна, трохпакаёвыя – на 0,66% аднапакаёвыя – на 0,34%.
Лідэрамі па велічыні сярэдніх цэнаў прапановы кватэр з'яўляюцца Цэнтральны (2284 $/кв.м.) і Савецкі (2221 $/кв.м.) раёны. Самыя нізкія цэны ў Завадскім (1791 $/кв.м.) і Ленінскім (1936 $/кв.м.) раёнах.
Кватэры ў новабудоўлях горада прапаноўваюцца па камерцыйных цэнах ад 1500 да 3000$ за квадратны метр.