BE RU EN

Інтрыгоўны візыт Сідорскага ў Літву

  • 2.10.2007, 12:46

Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі 3 кастрычніка выправіцца з аднадзённым працоўным візытам у Літву.

Як паведамляе агенцтва БЕЛТА, С. Сідорскі возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця пятай Нацыянальнай выставы «БеларусьЭКСПА», якая пройдзе 3—6 кастрычніка ў Вільні, і сустрэнецца зь літоўскімі бізнэсоўцамі.

Акрамя того, заплянаваная сустрэча беларускага прэм'ера зь ягоным літоўскім калегам Гедымінасам Кіркіласам.

У пятніцу С. Сідорскі сустракаўся з паслом Літвы ў Беларусі. У часе гутаркі беларускім бокам упершыню афіцыйна было ўзьнятае пытаньне магчымага ўдзелу ў Беларусі ў пабудове новай Ігналінскай АЭС, паведамляе “Наша Ніва”.

Апошнія навіны