BE RU EN

У дзень Еўрапейскага Марша ў Брусэлі пройдзе акцыя салідарнасьці

  • 11.10.2007, 15:09

14 кастрычніка ў Брусэлі на Beursplein (ст.м.Beurs) адбудзецца пікет салідарнасьці з удзельнікамі Эўрапейскага маршу, аргкамітэт Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня запрашае ўсіх каму неабыякавы лёс Беларусі.

«Мы павінны адкінуць пустыя амбіцыі і асабістыя карысьці, і праявіць салідарнасьць з усімі, хто абраў шлях барадзьбы за вызваленьня нашай Радзімы», -- заяўляюць арганізатары акцыі.

Падчас пікету плануецца маніторынгавая сувязь з Менскам, дзякуючы якой будзе магчымасьць ведаць як адбываюцца падзеі ў сталіцы Беларусі і можна будзе выказаць словы падтрымкі ўдзельнікам маршу, якія павінны ведаць, што лёс Беларусі ў эміграцыі неабыякавы.

Пачатак акцыі а 14 гадзіне.

Апошнія навіны