BE RU EN

Віцэ-прэм'ер Чэхіі: «Нават вырашаючы найважнейшыя энергетычныя пытанні, нельга забываць пра правы чалавека»

  • 11.10.2007, 13:39

“Нават вырашаючы найважнейшыя энергетычныя пытанні, нельга забываць пра правы чалавека”, – заявіў намеснік прэм'ер-міністра Чэхіі па еўрапейскіх справах Аляксандр Вондра, выступаючы 11 кастрычніка ў Вільні на міжнароднай канферэнцыі “Адказная энергетыка – для адказных партнёраў”.

А.Вондра нагадаў, што ў лістападзе 2006 года Еўракамісія прадставіла дакумент “Што Еўрапейскі звяз можа даць Беларусі”. “Там выкладзеныя 12 вельмі пэўных палітычных умоў аўтарытарнаму рэжыму для паўнавартаснага ўдзелу Беларусі ў Еўрапейскай палітыцы добрасуседства, – сказаў А.Вондра. – Праз год гэтыя ўмовы не выкананыя, але Лукашэнка разыгрывае сваю энергетычную карту, каб абыйсці гэтыя 12 умоў. Вельмі трывожна, што ЕЗ пачынае разглядаць магчымасці для супрацоўніцтва”, – паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны