N.R.M: Прыйшоў наш час! (Фотарэпартаж)
- 11.10.2007, 13:35
10 кастрычніка ў Менску адбыўся канцэрт N.R.M. Легендарны рок-гурт прэзентаваў новы альбом “06”. Колькасць жадаючых трапіць на мерапрыемства склала блізу 700 чалавек. У шатні не хапала месцаў. Падчас канцэрту на кашулі музыкі гурта Юрася Ляўкова красавалася сымболіка “Еўрапейскага Марша” і надпіс “Наш час прыйшоў!”.
Канцерт пачаўся ўчора бліжэй да восьмай гадзіны вечара і адбываўся да паловы адзінаццатай. На ім прагучалі песні з новага альбома, а таксама вялікая колькасць старых хітовых песен рок-гурта. Песьню “Мама, тата” выканалі дзеці рок-музыкантаў.
Сярод наведвальнікаў прэзентацыі дыска перавагала моладзь. Быў заўважаны вядомы гісторык і пісменнік Уладзімер Арлоў з жонкай, кіраўнік беларускага аддзялення шведскай амбасады ў Маскве Стэфан Эрыксан, а таксама мастак, дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў. Стэфан Эрыксан прывёў на канцэрт свайго сына, каб азнаёміць з беларускай рок-культурай












Фото: Валерий Островерхов, Артем Лява