Метро пачало працаваць з перабоямі
- 11.10.2007, 12:02
У Менску сёння раніцай другая лінія метрапалітэна працавала з перабоямі – інтэрвалы руху цягнікоў складалі да васьмі хвілін замест звычайных трох.
Як растлумачыў карэспандэнту БелТА дырэктар Менскага метрапалітэна Мікалай Андрэеў, прычынай стала няспраўнасць рухомага складу – цягнікі рухаліся не так хутка, як звычайна. Цяпер непаладкі ліквідаваныя, іх прычыны высвятляюцца.